01 October 2012

Слухачамі “Універсітэта Залатога Веку” сталі 114 гарадзенцаў

Сярод адабраных да ўдзелу ў праграме слухачоў падаўляючая большасць – жанчыны (102 чалавекі). Узрост слухачоў вагаецца ад 55 да 81 года. Урачыстае адкрыццё новага акадэмічнага года плануецца на 11 кастрычніка.


Сёлета ў межах праграмы будуць працаваць 16 секцый па інтарэсах. З кастрычніка да мая сталыя гарадзенцы будуць вучыцца карыстацца кампутарам, вывучаць беларускую, ангельскую, нямецкую, польскую мовы, эсперанта.
Працягне працу гурток па фотамайстэрстве “Жыццёвы дзённік”, секцыі “Падарожжа ў часе і прасторы”, “Акадэмія Мастацтваў Залатога Веку”, “Беларускія Вячоркі”.
Садаводаў-аматараў запрашае “Сад мары”, аматараў кіно – “Адкрыты паказ”. Створаны секцыі “Мода, стыль і прыгажосць”, “Залатое пяро”, “Псіхалагічнае здароўе”.
Найбольш удзельнікаў сёлета запісалася ў секцыю “Кампутар і Я” – 59 чалавек, “Ёга як падарожжа” – 37, “Падарожжы ў часе і прасторы” – 29 (столькі ж – на заняткі ангельскай мовай). 27 чалавек выказалі жаданне вывучаць польскую мову, 22 – займацца ў секцыі псіхалагічнага здароўя.

No comments:

Post a Comment